27 лютага ў пятніцу наша бібліятэка з радасцю далучылася да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» і арганізавала для вучняў сапраўднае свята роднага слова – гульню «Таямніцы роднага слова».
Хлопцы і дзяўчынкі адправіліся ў захапляльнае падарожжа па бязмежнаму мору слоў. У праграме былі не проста пытанні і адказы, але і сапраўдныя лінгвістычныя прыгоды: юныя філолагі з азартам размаўлялі хуткамоўкамі, адгадвалі беларускія словы і загадкі.
Запрашаем усіх жадаючых наведваць нашу бібліятэку, чытаць кнігі беларускіх аўтараў і адкрываць для сябе прыгажосць роднага слова!

