У свеце – каля сямі тысяч разнастайных моў, колькасць якіх імкліва скарачаецца. Каб абараніць знікаючыя мовы і захаваць разнастайнасць культур, кожны год 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У рамках святкавання гэтай важнай даты з 17.02 па 21.02 у бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава «Дзіўная, родная мова...». Мэта выставы – паказаць багацце, прыгажосць і непаўторнасць беларускай мовы, непарыўную сувязь з народнай творчасцю, падкрэсліць ролю мовы ў вышыўцы, жывапісі і друкаваным слове.

