У адпаведнасці з парадкам ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу Адно акно ў дзяржаўнай установе адукацыі "СЯРЭДНЯЯ школа № 170 г. Мінска" прыём заяў на выдачу даведак і іншых дакументаў праводзіцца ў прыёмнай дырэктара (кабінет № 205) сакратаром дырэктара ў працоўныя дні штодня з 08.30 да 17.00 гадзін, а таксама дырэктарам школы ў дні прыёму грамадзян.
Паважаныя вучні, бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі дзяцей, іншыя грамадзяне! У прыёмнай дырэктара вы можаце азнаёміцца з ўзорамі заяў на здзяйсненне адміністрацыйных працэдур і па іншых напрамках дзейнасці школы і запоўніць на бланках самі заявы.