Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.02.2015

"Ад гільзы да баяна". "Настаўніцкая газета" №23 ад 26.02.2015 расказала аб адкрыцці выставы "Памяць", прысвечанай 70-годзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Ад гільзы да баяна

У рамках месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах адукацыі краіны праходзіць шмат мерапрыемстваў па ваеннай тэматыцы. Адно з іх адбылося ў сярэдняй школе №170 г. Мінска на базе Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі Маскоўскага раёна. 16 лютага там была адкрыта выстава “Памяць”, на якой прадстаўлены артэфакты Першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны, Вялікай Айчыннай вайны з асабістай калекцыі Ігара Бабіцкага.

Ігар Міхайлавіч працуе кіраўніком музея баявой славы 170-й школы, таксама ён прафесійна вырабляе гістарычныя сувеніры, а яшчэ не ўяўляе свайго жыцця без рэчаў, якія маюць гістарычную каштоўнасць, - ён калекцыянер. Прадстаўленыя на экспазіцыі прадметы ўнікальныя, а некаторыя з іх наогул выстаўлены ўпершыню. Гэта стралковы шчыт, які выкарыстоўваўся ў перыяд Першай сусветнай вайны, а таксама штурмавы камплект воінаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. На выставе можна ўбачыць абмундзіраванне, узнагароды, прадметы амуніцыі і быту, фотаздымкі салдат, дакументы. Увагу гасцей прыцягнулі баявыя каскі, гільзы, какарды, пагоны, браняшчыт, шпоры, ёсць нават баян і барабан 20-х гадоў. Наведвальнікі могуць пагартаць дзённік (1936-1947 гг.) жыхара г.п. Мір, са старонак якога паўстаюць рэальныя карціны даваеннага, ваеннага і пасляваеннага перыяду. На выставе можна пазнаёміцца з картай акадэміка Я. Карскага, складзенай у 1917 годзе, абмундзіраваннем воінаў розных войнаў і перыядаў, сучаснай формай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, у форму абаронцаў Айчыны розных гістарычных перыядаў былі апрануты навучэнцы школы, якія тым самым атрымалі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі воінамі такого ці іншага часу.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел не толькі вучні і педагогі, але і ганаровыя госці. Са словамі да прысутных, акрамя дырэктара Я.П. Гунько звярнуліся старшы афіцэр групы сацыяльна-псіхалагічнай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы камандавання ВПС і воінаў ППА падпалкоўнік Г.П. Чэракшаў, памочнік старшыні Маскоўскай РАС ДТСААФ А.М. Шумскі, воін-інтэрнацыяналіст А.І. Ганцімураў, начальнік клуба 56-га асобнага Цільзіцкага ордэна Чырвонай Зоркі палка сувязі старшы лейтэнант М.М. Андрэеў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў “Памяць Афгана” У.І. Шокаў і яго намеснік палкоўнік С.П. Голубаў, атаман грамадскага аб’яднання “Вольнае казацтва” Л.І. Эсаулаў.

На прыканцы мерапрыемства ваенны камісар Маскоўскага раёна г. Мінска В.Г. Паралёў уручыў юбілейныя медалі “70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” афіцэрам запасу, педагогам Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі 170-й школы Мінска. Выстава “Памяць” працягнецца да 30 мая, таму ўсе зацікаўленыя могуць наведаць установу адукацыі і дакрануцца да гісторыі ў прамым сэнсе гэтага слова.

Алеся Ушакова   

Разделы сайта