Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.10.2015

"Ад гусінага пяра да камп'ютара". "Настаўніцкая газета" ад 15.10.2015 паведала аб адкрыцці выставы "Веды - сіла!" у сярэдняй школе №170 г. Мінска.

Сёння для навучэнцаў створаны ўсе ўмовы для камфортнага і даступнага навучання: падручнікаў на ўсіх хапае, набыць школьныя прылады не выклікае цяжкасцей, вучні і настаўнікі карыстаюцца інтэрактыўнымі дошкамі, а электронныя дзённікі і журналы трывала замацоўваюць свае пазіцыі ў адукацыйнай прасторы. А некалі ў вучняў была адна кніга на цэлую вёску… Прасачыць за развіццём школьнай гісторыі, убачыць унікальныя падручнікі, дапаможнікі, сшыткі, школьныя прылады пачынаючы з 1717 года можна на выставе “Веды – сіла!”, адкрыццё якой адбылося 6 кастрычніка ў сярэдняй школе №170 г. Мінска.

Усе экспанаты, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя і таму, безумоўна, з’яўляюцца вялікай гістарычнай каштоўнасцю. Сярод іх рускі літаратурна-педагагічны помнік пачатку XVIII стагоддзя “Юности честное зерцало, или Показание к житейскому обхождению, собранное от разных авторов”. Акрамя вучэбных дапаможнікаў па розных прадметах – ад азбукі да цяслярнай справы, на экспазіцыі выстўлены нямецкія і польскія граматыкі, арыфметычныя заданні і чытанкі напольскай мове пачатку ХХ стагоддзя. Сярод экспанатаў і атрыбутыка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў: калекцыя нагрудных значкоў, першыя піянерскія гальштукі, сцягі. Акрамя гэтага, госці выставы могуць пагартаць старонкі газет і часопісаў, выдадзеных у 20-х гадах (“Гудок”, “Труд”, “Экран”, “Знамя юности”, “Звязда”), больш ранніх друкаваных СМІ – “Московские ведомости” 1872 года і “Всемирный путешественник” 1897 года, а таксамамногія пасляваенныя выданні.

У цэнтры экспазіцыі размешчана сапраўдная парта пасляваенных гадоў, школьныя прылады таго часу. Асаблівую цікавасць у гасцей выставы выклікаюць лісты хлопчыка на фронт свайму бацьку, у якіх малы расказвае пра галоднае ваенная жыццё, а на адваротным баку малюе для таты самалёты з чырвонай зоркай. “Адшукаць такія ўнікальныя экспанаты было няпроста, - расказвае арганізатар выставы, дырэктар музея сярэдняй школы №170 г. Мінска, калекцыянер, рэстаўратар Ігар Міхайлавіч Бабіцкі. – Здаралася бываць у закінутых вёсках, лазіца па разбураных школьных будынках, браць з сабой спецыяльнае абсталяванне. Аднаму, канечне, не справіцца, таму ў арганізацыі выставы мне дапамог сябар, таксама калекцыянер, Валерый Хвалей”. Сярод арыгінальных рэчаў таго часу ёсць нават шпаргалкі па розных дысцыплінах, напісаныя дробным почыркам і акуратна складзеныя ў некалькі разоў. Першыя ручкі, чарніліцы, пеналы, партфелі, прадметы для чарчэння, грыфельная дошка – усе рэчы можна патрымаць у руках, а таксама пакарыстацца імі.

На адкрыцці выставы адбыўся паказ школьнай формы пасляваенных гадоў, формы акцябрат, піянераў і камсамольцаў. Па словах дырэктара школы Яўгена Пятровіча Гунько, выстава “Веды – сіла!” будзе дзейнічаць на працягу двух месяцаў, яе змогуць бясплатна наведаць усе жадаючыя.

Алеся УШАКОВА.

Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

 

Разделы сайта