Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.09.2015

16 верасня 2015 года в 14.00 у актавай зале Сярэдняй школы №170 города Мінска адбылася літаратурна-музычная сустрэча «Душою прычасціцца ад вытокаў», удзельнікамі якой сталі прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі: паэты, празаікі, мастакі, музыканты, кампазітары, кінематаграфісты, барды, духавенства…

Спачатку ўсе былі запрошаны на выставу творчых работ Аліны Савіцкай (паэтка, мастак-іканапісец), затым гасцям было прапанавана прайсці ў актавую залу, дзе іх чакаў працяг культурнай праграмы.

Атмасфера у час правядзення мерапрыемства была сапраўды цёплая: вучні, якія прысутнічалі ў зале, пачулі цікавыя звесткі пра тое, як можна праводзіць свой вольны час з  асалодаю і на карысць самому сабе. Настаўнікі школы атрымалі задавальненне ад тых аўтарскіх твораў, якія пачулі са сцэны…Адным словам, кожны адчуваў духоўнае яднанне з нечым незвычайным, выключным, сапраўдным…

Літаратурна-музычная сустрэча – гэта толькі першы крок у шэрагу мерапрыемстваў, што  яшчэ толькі чакаюць нашых навучэнцаў і настаўнікаў. 

Удзельнікі  мерапрыемства:

Мікола Трафімчук, паэт, член Союза пісьменнікаў Беларусі, шэф-рэдактар альманахаў «Талент» і «Гоман літаратурны»

Юлія Савіцкая, паэт, журналіст, галоўны рэдактар альманаха «Гоман літаратурны»

Мікола Адам, паэт, празаік, член Союза пісьменнікаў Беларусі

Уладзімір  Ягоўдзік, празаік, член Союза пісьменнікаў Беларусі

Анатоль Кудласевіч, паэт, бард

Валерый Пазнякевіч, паэт, бард

Андрэй Федарэнка,празаік, член Союза пісьменнікаў Беларусі

Ганна Віскушэнка, кастінг-дырэктар, педагог тэлеагенства

Святлана Чарная, паэт, празаік, спец. карэспандэнтчасопіса «Качели»

Алла Шыковіч, паэт, член літаратурнагааб’яднання Экватар

УладзімірМурашоў, паэт, празаік

Арына Аркадьеўна, паэт

Павел Баянкаў, пратаірэй, настаяцель Храма Аляксандра Неўскага

Уладзіслаў  Завальнюк, кіраўнік касцёла святых Сымона і Алены

Ігар Субоцін, паэт, бард, член Расійскага саюза пісьменнікаў

Аліна Савіцкая, паэт, мастак-іканапісец

Юрый Мельнікаў, паэт, празаік, член літаратурнага аб’яднання Экватар Дзмітрый Салодкі, музейный педагог Нацыянальнага мастацкага  музея РБ

Марына Нікіфаровіч, паэт, празаік, мастак, педагог, стаяла у вытокаў стварэння народнага калектыва  «Майстэрня» (у складзе ДДіМ “Золака”)

Сяргей Манейкін, паэт

Леанід Багдановіч, паэт, празаік, член Союза пісьменнікаў Беларусі

Ірына Цуканава, дзіцячая пісьменніца, артыстка народнага тэатра «Альянс»

Мы запрашаем усіх далучыцца да ўсеабдымнага свята талентаў, творчасці  і  высокай духоўнасці!

Разделы сайта