Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

ЦДП Маскоўскага раёна

Дарагія сябры і калегі адрас нашага сайта https://cdp-minsk.schools.by/

На базе ДУА "Сярэдняя школа №170 г. Мінска" па рашэнні упраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска створаны Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі Маскоўскага раёна (далей-Цэнтр), які ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Палажэння аб Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі, зацверджанага загадам дырэктара школы.

Мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца:

- навучанне вучняў па вучэбным прадмеце " Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка»;

- падрыхтоўка вучняў да вайсковай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь;

- ваенна-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў;

- правядзенне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.

Цэнтр камплектуецца з ліку вучняў X-XI класаў згодна са спісамі, атрыманымі ад устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, замацаваных за Цэнтрам.Навучанне ў цэнтры ажыццяўляецца па блокава-модульным прынцыпе арганізацыі адукацыйнага працэсу, пры якім увесь навучальны матэрыял, прадугледжаны на год, вывучаецца на працягу 7 (сямі) навучальных дзён. Па выніках вывучэння навучальных дысцыплін па блокава-модульным прынцыпе выстаўляецца адна чацвяртная і гадавая адзнакі па выніках вывучэння ўсяго навучальнага матэрыялу.

Залічэнне навучэнцаў у цэнтр афармляецца загадам дырэктара школы на падставе медыцынскіх даведак устаноўленага ўзору. Навучэнцам, якія навучаюцца ў цэнтры, прадастаўлена магчымасць вывучэння вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» на базавым узроўні, а таксама наведвання факультатыўных заняткаў, спартыўна-тэхнічных і іншых гурткоў прыкладнога характару.

Кіраўніком Цэнтра з'яўляецца Тарасевіч Валянціна Уладзіміраўна.

Раздзелы сайта